12-11-2010

Віталь Рымашэўскі: Мы з вамі пераможам карупцыю

Антыкарупцыйны камітэт Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД) мае намер звяртаць увагу грамадскасці на найбольш карумпаваныя сферы беларускіх уладаў, паведамляе Радыё Рыцыя.

Кіраўніцтва БХД заяўляе, што ў выпадку перамогі на выбарах 19 снежня скараціць колькасць дзяржаўных служачых у тры разы і збіраецца ўвесці ў краіне так званы закон Лінкальна, паводле якога кожнаму, хто выкрые факт карупцыі ва ўладзе, будзе належаць чвэрць скрадзенай з бюджэту сумы:

– Сёння ў нас у Беларусі існуе татальная карупцыя, гэта значыць супрацьлегласць таму, што дэкларуе Беларуская хрысціянская дэмакратыя. У адрозненне ад Аляксандра Лукашэнкі, які некалі прыйшоўшы да ўлады сказаў “Я перамагу карупцыю”, я сёння кажу, што “Мы з вамі пераможам карупцыю”. Адной з прыярытэтных задач Беларускай хрысціянскай дэмакратыі пасля прыходу да ўлады, апроч максімальна спрыяльных умоў для развіцця мясцовага самакіравання, будзе ўвядзенне закона Лінкальна – калі чалавек выяўляе факты злоўжывання, факты крадзяжу, то, па законе, яму будзе належаць 25 адсоткаў ад скрадзенага.
DSC00493 Віталь Рымашэўскі: Мы з вамі пераможам карупцыю
Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі.

Бліжэйшымі днямі актывісты антыкарупцыйнага камітэту БХД перададуць першы адмысловы зварот да кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Уладзіміра Макея, у якім запатрабавалі перагледзець палітыку дзяржавы да арганізацыі ў краіне ігральнага бізнесу і звярнуць увагу на ўласнікаў такіх устаноў.

На думку сябраў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, менавіта гэтая сфера з’яўляецца адной з тых, якія абяцаюць карупцыянерам у органах найбольшыя прыбыткі.

Артыкулы па тэме:

  1. Віталь Рымашэўскі ўхваліў прапанову адзінай праграмы
* * *

Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org