21-12-2010

Георгій Дзмітрук: Як далей жыць?

Сёння гэтае пытанне задаюць сабе 50000 герояў, якія не пабаяліся выйсці на плошчу 19 снежня 2010. Гэтае пытанне задаюць сабе сотні тысяч тых, якія правялі гэтую ноч у экранаў кампутараў і тэлевізараў, па крупінках шукаючы праўду з інфармацыйнай масы хлусні і паклёпу. Гэтае пытанне задае сабе кожны беларус, якому не абыякавы лёс ўласнай краіны. 

Сёння мы пайменна ведаем імёны нашых нацыянальных лідэраў. Гэта – Віталь Рымашэўскі, Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч і Андрэй Саннікаў. Але разам з гэтым, нарэшце, сталі відавочнымі імёны здраднікаў беларускага народа. Не хачу называць іх імёны. Вы іх ведаеце. Спарынг-партнёры рэжыму і іншыя палітычныя «швондеры» былі ўсюды дзе заўгодна: на цёплых канапах, у крэсла-качалках, нават «забегалі на гадзінку» – толькі не побач з нашымі Героямі.

Якія вынікі 19 га снежня 2010 года? Іх пяць.

1. Галоўны вынік: 50 000 мужных людзей, якія перамаглі страх. Вы скажаце, што гэта мала? Дарэчы, калі Ісус пакінуў гэтую зямлю, у яго засталася ўсяго 11 вучняў і невялікая «жменька» паслядоўнікаў.

2. Рэжым паказаў усяму свету свой «звярыны выскал». Такім чынам, рэжым, які па праву, заняў сваё законнае месца «ізгоя» у сям’і еўрапейскіх народаў. Надзеі ўлады на лёгкія інвестыцыі і міжнародную фінансавую дапамогу правалілася. Гульня ў хованкі скончана. Маскі знятыя! «І збяруцца перад Ім усе народы; і аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў» – кажа Біблія (Матф.25: 32).

3. У беларускага народа, нарэшце, з’явіліся нацыянальныя героі, нацыянальныя лідэры, гатовыя рызыкаваць жыццём і ўласнай свабодай і перспектыўная рухаючая сіла – народная партыя БХД. Гэта вельмі важна. «Але калі і церпіце за праўду, дык вы дабрашчасныя; а страху іх не бойцеся і не бянтэжцеся» – кажа Біблія (1Пет.3: 14)

4. Сцэнар улады пацярпеў крах. Замак, пабудаваны на пяску, паваліўся! Спецслужбы публічна зганьбіліся напярэдадні чарговага юбілею ЧК. Гэта самае гучнае «фіяска» дыктатуры з моманту яе стварэння ў 1996 годзе.

5. Падзеі 19 га-гэта скрыжаванне у лёсе Беларусі. Краіна ніколі не будзе такой жа, як і да гэтых падзей. Улада прадэманстравала свой страх і няўменне справіцца з эмоцыямі. Уласны страх немагчыма ўтаймаваць пры дапамозе «галаварэзаў» з дубінамі.

Падзеі 19 га, для нашай краіны – гэта наша беларуская Галгофа: сучасны “Пілат”, пад уздзеяннем страху, даў каманду праліць кроў тых, хто быў гатовы заплаціць цану за нашу Свабоду. Пралілі нявінную кроў. Яна не дарэмная. Гэта кроў – за мяне і за цябе. За кожнага беларуса. Нават за тых, хто сваёй абыякавасцю апраўдвае ўласную баязлівасць. Нават за тых, хто ў парыве эгаізму і гонару, употай, прагнуў «хлеба і відовішчаў», чакаючы больш трагічнага сцэнарыя падзей. Нават за тых, хто, прыкрываючыся «духоўнасцю» і «адкрыццём», не разглядзеў сапраўднага значэння падзей.

2000 гадоў таму Ісус Хрыстос заплаціў цану за ўсё Чалавецтва. Некалькі дзён таму, 19 га снежня 2010 года, Віталь Рымашэўскі, Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч, Андрэй Саннікаў і, разам з імі пяцьдзесят тысяч беларускіх герояў, заплацілі кошт за нашу і вашу свабоду!

Адначасова, гэтыя падзеі выявілі хто з нас «хто». Відавочнымі сталі нашы беларускія «Юды», беларускія «ірады», беларускія «пілаты», беларускія «сымоны кірыняне» і беларускія «марыі магдалены». Насупрць гэтых слоў вы самі мае права напісаць канкрэтныя прозвішчы палітыкаў і кіраўнікоў некаторых краін.

І яшчэ. Лукашэнка і Вялікая Хлусня – гэта сінонімы. БТ, КДБ, МУС, ЦВК і іншыя «члены каманды прапаганды» яшчэ раз, вельмі пераканаўча, публічна паказалі сваю сапраўдную сутнасць, якую можна выказаць толькі фразай: «хлусня ў імя хлусні». І кожны, “… хто мае вочы – бачыць, а вушы чуць …» ўбачылі гэта.

Сёння я звяртаюся да тых беларусаў, хто быў часткай Плошчы 2010: «ВЫ ГЕРОІ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА!» А героі вартыя павагі! Асабліва тыя, якіх схапілі.

«Быў у кайданах, і вы наведалі мяне …» – кажа Біблія. Нашы браты і сёстры чакаюць вашых перадач! І яшчэ. Давайце будзем сустракаць нашых дарагіх братоў і сясцёр, якія трапілі ў вязьніцы «гестапа» як сапраўдных герояў! Праз 7-10-15 сутак пасыпем дарогу на свабоду нашым героям кветкамі і слязамі радасці! Гэта будзе наш годны адказ тым, хто даўно марыць зламаць беларускі народ!

Віталь Рымашэўскі! Мікалай Статкевіч! Уладзімір Някляеў! Андрэй Саннікаў! Мае сябры і калегі Павел Севярынец і Аляксей Шэін! Нашы браты і сёстры ў засценках! Вы, кожную хвіліну ў нашых сэрцах і малітвах! Нашы думкі пра вас! Мы будзем грукацца ў Неба! Гасподзь няхай будзе з вамі, нашы Героі!

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя

Георгій Дзмітрук

21.12.2010

Артыкулаў па тэме няма

    * * *

    Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

    Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org