АЛЬТЭРНАТЫВА ЁСЦЬ! Віталь Рымашэўскі

Віталь Рымашэўскі ўпэўнены, што сучаснае хрысціянства народзіць у Беларусі новы грамадскі рух – хрысціянска-дэмакратычны, які прынясе не толькі праект новага палітычнага ладу, але і праект новай палітычнай культуры. БІЯГРАФІЯ >>

Апошнія навіны

СМІ пра Віталя Рымашэўскага

Другі дзень суда над Рымашэўскім: “Рабіў усё ад мяне залежачае, каб пазбегнуць наступстваў для людзей”

thumbnail 1304667238 Другі дзень суда над Рымашэўскім: Рабіў усё ад мяне залежачае, каб пазбегнуць   наступстваў для людзейСёння на сайце БХД вядзецца онлайн рэпартаж з залі суда. (more…)

“Грані-ТБ.ru” нагадала нам аб падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску.

У час калі праводзяць так званыя суды над удзельнікамі Плошчы, “Грані-ТБ.ru” нагадала нам аб тых падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску. (more…)

Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні мітынга на Дзень Волі

Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт адмовіў у правядзеньні мітынгу ў Дзень Волі 25 сакавіка 2011 года. Пра гэта паведаміла рэгіянальны каардынатарка аргкамітэта БХД. Ірына Губская, якая выступала адным зь ініцыятараў правядзеньня акцыі. Паводле яе словаў менскія ўлады адмовілі ў правядзеньні шэсьця ад плошчы Якуба Коласа да сквэру імя Янкі Купалы, дзе паводле заявы меў адбыцца мітынг. (more…)

Суд над Дашкевічам і Лобавым перанесены на аўторак, а на Валадарцы ім няма дзе нават сядзець

Разгляд крымінальнай справы Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава ў судзе Маскоўскага раёна Менска перанесены на аўторак 22 сакавіка. Суд распачнецца а 14-ай гадзіне. Тым часам намесьніцы Дашкевіча Насьце Палажанцы, стала вядома, што ў турме на вуліцы Валадарскага ў Менску Зьміцеру не хапае ў камеры месца на падлозе, з-за патройнай перанаселенасьці няма дзе нават прысесьці. (more…)

Пашыраецца сьпіс неўязных у ЭЗ

Дэлегацыя аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” на чале з адказным сакратаром Дзянісам Садоўскім 16 сакавіка правяла сустрэчу ў міністэрстве замежных спраў Нямеччыны. Зузана Шутц, адказная ў МЗС Нямеччыны за працу зь Беларусьсю, выказала падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі. (more…)

БХД зладзіла дабрачынную акцыю ў Віцебску

У панядзелак, 14 сакавіка, сябры аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” зладзілі дабрачынную акцыю “Міласэрнасьць” у Віцебску. Як паведаміла віцебская каардынатарка БХД Тацяна Севярынец, актывісты БХД перадалі 29 “добрых і сьветлых, у пэўнай ступені хрысьціянскіх кніжак” абласному анкалягічнаму цэнтру. (more…)

Зьмяніўся нумар прэсавае службы БХД

Ад 13 сакавіка зьмяніўся тэлефонны нумар прэсавае службы аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”. (more…)

У цемры турмы КДБ Севярынец вывучае Біблію і піша сьветлы раман

Маці сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Паўла Севярынца Тацяна Яўгенаўна Севярынец распавяла, што, мяркуючы па лістах, настрой яе сына нармалёвы, стан жа пакуль невядомы, паколькі яго даўно ніхто ня бачыў. (more…)

Лукашэнка назваў сапраўдную прычыну нерэгістрацыі БХД

У інтэрвію амэрыканскай газэце “Вашынгтон пост” Аляксандр Лукашэнка сказаў, што Беларуская хрысьціянская дэмакратыя ніколі ня будзе зарэгістраваная, паколькі хрысьціянскія дэмакраты удзельнічалі ў так званых “беспарадках” – у акцыі пратэсту ў дзень выбараў. (more…)

Працягваюцца менскія сустрэчы БХД і семінары па чацьвяргах

У чацьвер 3 сакавіка адбудзецца чарговая сустрэча менскага аркамітэту БХД. У межах гэтай сустрэчы пройдзе другі семінар БХД, на якім будзе разгледжанае прапанаванае БХД дзяржаўна-палітычнае ўладкаваньне Беларусі. Сустрэча распачнецца ў 18-30 па адрасе пр. Машэрава, 8. Шчыра запрашаем усіх сяброў і прыхільнікаў! (more…)

29-12-2010

Скарга аб меры стрымання разгледжаная: Рымашэўскі застаецца за кратамі

Як стала вядома, у аўторак 28 снежня адбыўся разгляд скаргі адваката Віталя Рымашэўскага адносна на змянення яму меры стрымання на падпіску аб нявыездзе. На фармальных падставах, быццам бы “з прычыны важнасці крымінальнай справы і існавання пагрозы, што Рымашэўскі можа ўцячы”, мера стрымання – утрыманне пад вартай – засталася без зменаў. (more…)

29-12-2010

Другі допыт Рымашэўскага ў КДБ і сустрэча з яго адвакатам

У панядзелак адбыўся другі допыт Віталя Рымашэўскага, падчас якога з ім другі раз змог сустрэцца яго адвакат. Стан здароўя Віталя здавальняючы, нягледзячы на пэўныя праблемы. Кандыдат у прэзідэнты ад БХД на выбарах 2010 года трымаецца мужна, цвёрда стаіць на сваёй пазіцыі, што акцыя была мірная і ён зрабіў усё, што ад яго залежала, каб прадухіліць правакацыі, звязаныя зь біцьцём шкла ў доме ўрада. (more…)

28-12-2010

БХД: нягледзячы на арышты, мы не спынім сваю дзейнасць

Сакратар партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі падчас прэс-канферэнцыі на офісе БХД заявіў, што, нягледзячы на затрыманне супрацоўнікамі беларускіх сілавых ведамстваў яе вышэйшага кіраўніцтва (сустаршыняў Віталя Рымашэўскага, Паўла Севярынца і іншых), БХД не будзе спыняць сваю дзейнасць. (more…)

27-12-2010

Наста Рымашэўская: Я ганаруся тым, што ў мяне такі муж, як Віталь

27 снежня Насця Рымашэўская прыйшла з дачкой Евай на прэс-канферэнцыю ў офіс БХД. Выказаўшы сваё меркаванне аб сітуацыі ў Беларусі, яна таксама адказала на некалькі пытанняў «Салідарнасці». Было заўважна, што кожнае слова гэтай далікатнай жанчыне даецца з цяжкасцю. (more…)

27-12-2010

БХД: Рымашэўскі і Севярынец з’яўляюцца закладнікамі

Сакратар партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Дзяніс Садоўскі 27 снежня заявіў, што экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі і яго давераная асоба Павел Севярынец фактычна з’яўляюцца закладнікамі дзейных уладаў. Разгон акцыі апазіцыі 19 снежня Дзяніс Садоўскі назваў справакаванай акцыяй супрацоўнікаў спецслужбаў.  (more…)

27-12-2010

Дапамога затрыманым

Калі вы жадаеце прапанаваць затрыманым сваю дапамогу сродкамі, рэчамі ці інш, зьвяртайцеся да Ірыны Логвін па тэл. +375296274916  (more…)

27-12-2010

Шурхай можа далучыцца да падазраваных у “справе масавых беспарадкаў”

Давераная асоба Віталя Рымашэўскага Зміцер Шурхай павінен быў выйсці сёння а 23.00 з ІЧУ г. Брэста, дзе ён адбываў адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе 5 сутак.  (more…)

21-12-2010

Георгій Дзмітрук: Як далей жыць?

Сёння гэтае пытанне задаюць сабе 50000 герояў, якія не пабаяліся выйсці на плошчу 19 снежня 2010. Гэтае пытанне задаюць сабе сотні тысяч тых, якія правялі гэтую ноч у экранаў кампутараў і тэлевізараў, па крупінках шукаючы праўду з інфармацыйнай масы хлусні і паклёпу. Гэтае пытанне задае сабе кожны беларус, якому не абыякавы лёс ўласнай краіны.  (more…)

21-12-2010

Наста Рымашэўская: Майго мужа сёння дапытвалі ў КДБ

Як паведаміла жонка Віталя Рымашэўскага Наста, а 10 гадзіне сёння павінен быў адбыцца допыт Віталя ў КДБ. (more…)

20-12-2010

Рымашэўскі і Севярынец – у следчым ізалятары КДБ

Стала вядома месцазнаходжанне Віталя Рымашэўскага і Паўла Севярынца. Іх трымаюць у следчым ізалятары КДБ. (more…)

Page 10 of 25« First...8910111220...Last »


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org