АЛЬТЭРНАТЫВА ЁСЦЬ! Віталь Рымашэўскі

Віталь Рымашэўскі ўпэўнены, што сучаснае хрысціянства народзіць у Беларусі новы грамадскі рух – хрысціянска-дэмакратычны, які прынясе не толькі праект новага палітычнага ладу, але і праект новай палітычнай культуры. БІЯГРАФІЯ >>

Апошнія навіны

СМІ пра Віталя Рымашэўскага

Другі дзень суда над Рымашэўскім: “Рабіў усё ад мяне залежачае, каб пазбегнуць наступстваў для людзей”

thumbnail 1304667238 Другі дзень суда над Рымашэўскім: Рабіў усё ад мяне залежачае, каб пазбегнуць   наступстваў для людзейСёння на сайце БХД вядзецца онлайн рэпартаж з залі суда. (more…)

“Грані-ТБ.ru” нагадала нам аб падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску.

У час калі праводзяць так званыя суды над удзельнікамі Плошчы, “Грані-ТБ.ru” нагадала нам аб тых падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску. (more…)

Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні мітынга на Дзень Волі

Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт адмовіў у правядзеньні мітынгу ў Дзень Волі 25 сакавіка 2011 года. Пра гэта паведаміла рэгіянальны каардынатарка аргкамітэта БХД. Ірына Губская, якая выступала адным зь ініцыятараў правядзеньня акцыі. Паводле яе словаў менскія ўлады адмовілі ў правядзеньні шэсьця ад плошчы Якуба Коласа да сквэру імя Янкі Купалы, дзе паводле заявы меў адбыцца мітынг. (more…)

Суд над Дашкевічам і Лобавым перанесены на аўторак, а на Валадарцы ім няма дзе нават сядзець

Разгляд крымінальнай справы Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава ў судзе Маскоўскага раёна Менска перанесены на аўторак 22 сакавіка. Суд распачнецца а 14-ай гадзіне. Тым часам намесьніцы Дашкевіча Насьце Палажанцы, стала вядома, што ў турме на вуліцы Валадарскага ў Менску Зьміцеру не хапае ў камеры месца на падлозе, з-за патройнай перанаселенасьці няма дзе нават прысесьці. (more…)

Пашыраецца сьпіс неўязных у ЭЗ

Дэлегацыя аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” на чале з адказным сакратаром Дзянісам Садоўскім 16 сакавіка правяла сустрэчу ў міністэрстве замежных спраў Нямеччыны. Зузана Шутц, адказная ў МЗС Нямеччыны за працу зь Беларусьсю, выказала падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі. (more…)

БХД зладзіла дабрачынную акцыю ў Віцебску

У панядзелак, 14 сакавіка, сябры аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” зладзілі дабрачынную акцыю “Міласэрнасьць” у Віцебску. Як паведаміла віцебская каардынатарка БХД Тацяна Севярынец, актывісты БХД перадалі 29 “добрых і сьветлых, у пэўнай ступені хрысьціянскіх кніжак” абласному анкалягічнаму цэнтру. (more…)

Зьмяніўся нумар прэсавае службы БХД

Ад 13 сакавіка зьмяніўся тэлефонны нумар прэсавае службы аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”. (more…)

У цемры турмы КДБ Севярынец вывучае Біблію і піша сьветлы раман

Маці сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Паўла Севярынца Тацяна Яўгенаўна Севярынец распавяла, што, мяркуючы па лістах, настрой яе сына нармалёвы, стан жа пакуль невядомы, паколькі яго даўно ніхто ня бачыў. (more…)

Лукашэнка назваў сапраўдную прычыну нерэгістрацыі БХД

У інтэрвію амэрыканскай газэце “Вашынгтон пост” Аляксандр Лукашэнка сказаў, што Беларуская хрысьціянская дэмакратыя ніколі ня будзе зарэгістраваная, паколькі хрысьціянскія дэмакраты удзельнічалі ў так званых “беспарадках” – у акцыі пратэсту ў дзень выбараў. (more…)

Працягваюцца менскія сустрэчы БХД і семінары па чацьвяргах

У чацьвер 3 сакавіка адбудзецца чарговая сустрэча менскага аркамітэту БХД. У межах гэтай сустрэчы пройдзе другі семінар БХД, на якім будзе разгледжанае прапанаванае БХД дзяржаўна-палітычнае ўладкаваньне Беларусі. Сустрэча распачнецца ў 18-30 па адрасе пр. Машэрава, 8. Шчыра запрашаем усіх сяброў і прыхільнікаў! (more…)

20-12-2010

БХД патрабуе вызвалення лідэраў і актывістаў дэмакратычнага руху

19 снежня мірная дэманстрацыя пратэсту, якую ўзначалілі  лідэры беларускіх дэмакратычных сіл, у тым ліку кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі ад БХД Віталь Рымашэўскі і лідэр партыі БХД Павал Севярынец, была жорстка падаўлена карнымі органамі гр. А. Лукашэнка. Лідэры і сотні актывістаў дэмакратычных сіл былі збіты і затрыманы беларускімі сілавымі органамі. (more…)

20-12-2010

Асуджаны Клімовіч, лёс Рымашэўскага і Севярынца невядомы

Сёння адбыўся суд над кіраўніком Гомельскай абласной арганізацыі БХД Юрыем Клімовічам, яму прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Яго затрымалі напярэдадні дня выбараў 18 снежня за тое, што ён нібыта нецэнзурна лаяўся ў грамадскім месцы. (more…)

20-12-2010

Міліцыянты захапілі офіс БХД

Ночью милиционеры ворвались в офис Белорусской Христианской Демократии возле железнодорожного вокзала в Минске.

На офисе БХД были задержаны Дмитрий Трофимчук и Бацоха Владимир из Пружан, а также журналист Вадим Александрович.

Милиционеры ворвались в офис партии в связи с возбуждением уголовного дела по факту организации массовых беспорядков в столице вечером 19 декабря. При этом никаких официальных документов присутствующим в офисе членом партии предъявлено не было.

Аппаратура и оргтехника, которая находилась на офисе, сейчас опечатаны. Сотрудники белорусского телевидения проводят видео-и фотосъемку в помещении офиса партии. По словам Вадима Александровича создается впечатление, что у сотрудников режима есть приказ создать пропагандистский репортаж о связи БХД с российскими политическими силами.

Сегодня с 6 до 8 утра сотрудники милиции попытались войти в квартиру ответственного секретаря БХД Дениса Садовского, однако у них этого не получилось.Уначы міліцыянты ўварваліся на офіс Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі каля чыгуначнага вакзалу ў Мінску.

Уначы міліцыянты ўварваліся на офіс Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі каля чыгуначнага вакзалу ў Мінску. (more…)

20-12-2010

Зьбітыя і затрыманыя Рымашэўскі, Севярынец і яшчэ не менш за 300 чалавек (абнаўляецца сьпіс затрыманых)

На плошчы Незалежнасьці жорстка разагнаная акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Віталь Рымашэўскі, якому разьбілі галаву, быў арыштаваны тузінам АМАПаўцаў на выхадзе са Шпіталя хуткай дапамогі, куды яго адвезлі з Плошчы. Яго запіхалі ў амапаўскі аўтобус, і зараз яго месцазнаходжаньне невядома. Іншыя апазіцыйныя кандыдаты таксама, з большага, зьбітыя і арыштаваныя. Паводле неправеранай інфармацыі, усіх кандыдатаў завезьлі ў КДБ. (more…)

20-12-2010

Кандыдат на пасаду прэзідэнта ад БХД Віталь Рымашэўскі затрыманы

Паводле слоў адказны сакратара аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Дзяніс Садоўскі., падчас акцыі 19 снежня ў Мінску на плошчы Незалежнасці Рымашэўскі атрымаў траўму галавы. «Яго даставілі ў бальніцу хуткай дапамогі, каб аказаць медыцынскую дапамогу. Рымашэўскаму зрабілі перавязку. Калі ён выходзіў з бальніцы, на яго накінуліся людзі ў цывільным, у чорным адзенні, закінулі ў белы мікрааўтобус і павезлі ў невядомым кірунку», — паведаміў Садоўскі. (more…)

19-12-2010

Плошча Незалежнасці запоўнена цалкам

Месцазнаходжанне кандыдата на пасаду прэзідэнта ад БХД Віталя Рымашэўскага і лідэра БХД Паўла Севярынца невядома. Апошняе паведамленне было атрымана ад Віталя Рымашэўскага апоўначы з машыны хуткай дапамогі. (more…)

19-12-2010

Калона Рымашэўскага-Статкевіча рухаецца на Плошчу

20.15. На Плошчы ўжо сабралася каля 10 тысяч чалавек

Як перадае рэпарцёр «Нашай Нівы», людзі працягваюць сцякацца. Людзьмі запоўнены ўвест скверык насупраць Плошчы.

Людзі занялі амаль увесь каток, стаяць на прыступках Дома прафсаюзаў, з кандыдатаў ужо прысутныя Кастусёў, Раманчук, Рымашэўскі, Цярэшчанка і Статкевіч з гербам. (more…)

19-12-2010

Затрыманы дэпутат Асіповіцкага райсавета Аляксей Цюлькоў

Сябра БХД Аляксей Цюлькоў накіроўваўся на машыне ў Менск, дзе меў намер удзельнічаць у Плошчы. Аўтамабіль быў затрыманы у Пухавіцкім раёне, зараз актывіста вязуць у Пухавіцкі РАУС. (more…)

19-12-2010

Рымашэўскі: У спецслужбаў не атрымаецца прадухіліць Плошчу

Створана фальшывая версія сайта БХД, якая змяшчаецца па адрасу http://bchdd.in/. Вонкава копія цалкам нагадвае арыгінал. На галоўнай старонцы сайта-фальшыўкі змешчана фальшывая інфармацыя, што ў нядзелю 19 снежня у царкве Св. Марыi-Магдалiны ў Менску пройдзе малітва за Беларусь, прыняць удзел у якой запрашаюцца ўсе грамадзяне. (more…)

19-12-2010

Затрыманыя актывісты БХД з Мёраў

На выездзе з Мёраў затрыманы аўтамабіль, на якім кіраўнік перадвыбарчага штабу Віталя Рышэўскага ў Мёрах Багуслаў Мацук разам з яшчэ чатырма актывістамі накіроўваліся ў Менск. (more…)

Page 11 of 25« First...91011121320...Last »


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org