АЛЬТЭРНАТЫВА ЁСЦЬ! Віталь Рымашэўскі

Віталь Рымашэўскі ўпэўнены, што сучаснае хрысціянства народзіць у Беларусі новы грамадскі рух – хрысціянска-дэмакратычны, які прынясе не толькі праект новага палітычнага ладу, але і праект новай палітычнай культуры. БІЯГРАФІЯ >>

Апошнія навіны

СМІ пра Віталя Рымашэўскага

Другі дзень суда над Рымашэўскім: “Рабіў усё ад мяне залежачае, каб пазбегнуць наступстваў для людзей”

thumbnail 1304667238 Другі дзень суда над Рымашэўскім: Рабіў усё ад мяне залежачае, каб пазбегнуць   наступстваў для людзейСёння на сайце БХД вядзецца онлайн рэпартаж з залі суда. (more…)

“Грані-ТБ.ru” нагадала нам аб падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску.

У час калі праводзяць так званыя суды над удзельнікамі Плошчы, “Грані-ТБ.ru” нагадала нам аб тых падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску. (more…)

Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні мітынга на Дзень Волі

Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт адмовіў у правядзеньні мітынгу ў Дзень Волі 25 сакавіка 2011 года. Пра гэта паведаміла рэгіянальны каардынатарка аргкамітэта БХД. Ірына Губская, якая выступала адным зь ініцыятараў правядзеньня акцыі. Паводле яе словаў менскія ўлады адмовілі ў правядзеньні шэсьця ад плошчы Якуба Коласа да сквэру імя Янкі Купалы, дзе паводле заявы меў адбыцца мітынг. (more…)

Суд над Дашкевічам і Лобавым перанесены на аўторак, а на Валадарцы ім няма дзе нават сядзець

Разгляд крымінальнай справы Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава ў судзе Маскоўскага раёна Менска перанесены на аўторак 22 сакавіка. Суд распачнецца а 14-ай гадзіне. Тым часам намесьніцы Дашкевіча Насьце Палажанцы, стала вядома, што ў турме на вуліцы Валадарскага ў Менску Зьміцеру не хапае ў камеры месца на падлозе, з-за патройнай перанаселенасьці няма дзе нават прысесьці. (more…)

Пашыраецца сьпіс неўязных у ЭЗ

Дэлегацыя аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” на чале з адказным сакратаром Дзянісам Садоўскім 16 сакавіка правяла сустрэчу ў міністэрстве замежных спраў Нямеччыны. Зузана Шутц, адказная ў МЗС Нямеччыны за працу зь Беларусьсю, выказала падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі. (more…)

БХД зладзіла дабрачынную акцыю ў Віцебску

У панядзелак, 14 сакавіка, сябры аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” зладзілі дабрачынную акцыю “Міласэрнасьць” у Віцебску. Як паведаміла віцебская каардынатарка БХД Тацяна Севярынец, актывісты БХД перадалі 29 “добрых і сьветлых, у пэўнай ступені хрысьціянскіх кніжак” абласному анкалягічнаму цэнтру. (more…)

Зьмяніўся нумар прэсавае службы БХД

Ад 13 сакавіка зьмяніўся тэлефонны нумар прэсавае службы аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”. (more…)

У цемры турмы КДБ Севярынец вывучае Біблію і піша сьветлы раман

Маці сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Паўла Севярынца Тацяна Яўгенаўна Севярынец распавяла, што, мяркуючы па лістах, настрой яе сына нармалёвы, стан жа пакуль невядомы, паколькі яго даўно ніхто ня бачыў. (more…)

Лукашэнка назваў сапраўдную прычыну нерэгістрацыі БХД

У інтэрвію амэрыканскай газэце “Вашынгтон пост” Аляксандр Лукашэнка сказаў, што Беларуская хрысьціянская дэмакратыя ніколі ня будзе зарэгістраваная, паколькі хрысьціянскія дэмакраты удзельнічалі ў так званых “беспарадках” – у акцыі пратэсту ў дзень выбараў. (more…)

Працягваюцца менскія сустрэчы БХД і семінары па чацьвяргах

У чацьвер 3 сакавіка адбудзецца чарговая сустрэча менскага аркамітэту БХД. У межах гэтай сустрэчы пройдзе другі семінар БХД, на якім будзе разгледжанае прапанаванае БХД дзяржаўна-палітычнае ўладкаваньне Беларусі. Сустрэча распачнецца ў 18-30 па адрасе пр. Машэрава, 8. Шчыра запрашаем усіх сяброў і прыхільнікаў! (more…)

24-11-2010

Папярэджанне Генпракуратуры ўручылі Рымашэўскаму ў 6.00

Прадстаўнік Генеральнай пракуратуры чакаў кандыдата ў прэзідэнты ад БХД а 6-й раніцы ў Белтэлерадыёкампаніі, дзе Віталь Рымашэўскі меў сёння радыёвыступ у жывым эфіры. Рымашэўскі, у сваю чаргу, праз яго папярэдзіў Лідзію Ярмошыну аб недапушчальнасці публічных абразаў. (more…)

24-11-2010

Актывістаў БХД з Мазыра спрабавалі не пусціць у Мінск

Сёння раніцай каля 10-й гадзіны на выездзе з Мазыра быў затрыманы аўтамабіль даверанай асобы Віталя Рымашэўскага Аляксандра Кавальчука. Ён разам з яшчэ двума актывістамі ехаў у Менск.C:\DOCUME~1\9335~1\LOCALS~1\Temp\msohtmlclip1\01\clip image001 Актывістаў БХД з Мазыра спрабавалі не пусціць у Мінск

(more…)

24-11-2010

Рымашэўскі пераможа

Такую ўпэўненасць выказаў Павал Севярынец, кіраўнік выбарчага штабу кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі Віталя Рымашэўскага, пасля наведвання 23 лістапада малой радзімы кандыдата – гораду Бабруйск. (more…)

23-11-2010

Магілёўскага актывіста каманды В. Рымашэўскага шукае міліцыя

Як паведаміў Валянцін Лабачоў , сёння ўвечары яго маці патэлефанаваў незнаёмы мужчына, які прадставіўся як участковы міліцыянер Артур Алегавіч Балотнікаў з апорнага пункта № 12 г.Магілёў. (more…)

23-11-2010

Правакацыя ўладаў: у абласных цэнтрах на час тэлевыступу Рымашэўскага адключалі вяшчанне

22 лістапада прыкладна на 17-й хвіліне трансляцыі першага тэлевыступу кандыдата ў прэзідэнты  ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталя Рымашэўскага, буйнейшая кабельная сетка Магілёва МКТ “Тэлекам” спыніла вяшчанне. Каля 80% жыхароў абласнога цэнтра – карыстальнікі “Тэлекама” не здолелі ўбачыць прамову кандыдата ў прэзідэнты ад БХД, бо вяшчанне ўсіх тэлеканалаў было адноўлена толькі пасля 21-й гадзіны 22 лістапада. (more…)

23-11-2010

Генпракуратура вынесла Рымашэўскаму папярэджанне

Генпракуратура Беларусі падрыхтавала афіцыйнае папярэджанне кандыдату ў прэзідэнты ад БХД Віталю Рымашэўскаму аб неправамернасці прызыву да правядзення несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у Менску. Пра гэта кандыдату, які сёння знаходзіцца ў Бабруйску, па тэлефоне паведаміў начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Генпракуратуры Павел Радзівонаў.  (more…)

22-11-2010

В. Рымашэўскі: Наш вораг — не персанальна Лукашэнка, а тое зло, якое пануе ў Беларусі

Кандыдат на пасаду прэзідэнта Віталь Рымашэўскі распавёў у інтэрв’ю , што быў лідэрам у дзіцячым садку, чаму ўлады ўпарта не рэгіструюць БХД і што лічыць сваё задачай на гэтых выбарах.  (more…)

22-11-2010

Сёння хаваюць акадэміка Івана Нікітчанку

Сёння, 22 лістапада, пройдзе пахаванне вучонага і грамадскага дзеяча Івана Нікітчанкі. Ад раніцы да 13-й гадзіне адбываецца развітанне з нябожчыкам на вуліцы Іванаўскай 38–32, а 14-й гадзіне адбудзецца пахаванне на Паўночных могілках.  (more…)

21-11-2010

У аўтакатастрофе загінуў Іван Нікітчанка

Член-карэспандэнт Акадэміі навук, прафесар Іван Нікітчанка загінуў у аўтакатастрофе. Гэта здарылася ў суботу пад Маладзечнам.  (more…)

20-11-2010

Спецслужбы праяўляюць надзвычайную ўвагу да актывістаў Віталя Рымашэўскага

Сёння актывісты агітацыйнай групы кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага сутыкнуліся з надзвычайнай увагай да сябе з боку беларускіх спецслужбаў. (more…)

Page 18 of 25« First...101617181920...Last »


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org