АЛЬТЭРНАТЫВА ЁСЦЬ! Віталь Рымашэўскі

Віталь Рымашэўскі ўпэўнены, што сучаснае хрысціянства народзіць у Беларусі новы грамадскі рух – хрысціянска-дэмакратычны, які прынясе не толькі праект новага палітычнага ладу, але і праект новай палітычнай культуры. БІЯГРАФІЯ >>

Апошнія навіны

СМІ пра Віталя Рымашэўскага

Другі дзень суда над Рымашэўскім: “Рабіў усё ад мяне залежачае, каб пазбегнуць наступстваў для людзей”

thumbnail 1304667238 Другі дзень суда над Рымашэўскім: Рабіў усё ад мяне залежачае, каб пазбегнуць   наступстваў для людзейСёння на сайце БХД вядзецца онлайн рэпартаж з залі суда. (more…)

“Грані-ТБ.ru” нагадала нам аб падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску.

У час калі праводзяць так званыя суды над удзельнікамі Плошчы, “Грані-ТБ.ru” нагадала нам аб тых падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску. (more…)

Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні мітынга на Дзень Волі

Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт адмовіў у правядзеньні мітынгу ў Дзень Волі 25 сакавіка 2011 года. Пра гэта паведаміла рэгіянальны каардынатарка аргкамітэта БХД. Ірына Губская, якая выступала адным зь ініцыятараў правядзеньня акцыі. Паводле яе словаў менскія ўлады адмовілі ў правядзеньні шэсьця ад плошчы Якуба Коласа да сквэру імя Янкі Купалы, дзе паводле заявы меў адбыцца мітынг. (more…)

Суд над Дашкевічам і Лобавым перанесены на аўторак, а на Валадарцы ім няма дзе нават сядзець

Разгляд крымінальнай справы Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава ў судзе Маскоўскага раёна Менска перанесены на аўторак 22 сакавіка. Суд распачнецца а 14-ай гадзіне. Тым часам намесьніцы Дашкевіча Насьце Палажанцы, стала вядома, што ў турме на вуліцы Валадарскага ў Менску Зьміцеру не хапае ў камеры месца на падлозе, з-за патройнай перанаселенасьці няма дзе нават прысесьці. (more…)

Пашыраецца сьпіс неўязных у ЭЗ

Дэлегацыя аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” на чале з адказным сакратаром Дзянісам Садоўскім 16 сакавіка правяла сустрэчу ў міністэрстве замежных спраў Нямеччыны. Зузана Шутц, адказная ў МЗС Нямеччыны за працу зь Беларусьсю, выказала падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі. (more…)

БХД зладзіла дабрачынную акцыю ў Віцебску

У панядзелак, 14 сакавіка, сябры аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” зладзілі дабрачынную акцыю “Міласэрнасьць” у Віцебску. Як паведаміла віцебская каардынатарка БХД Тацяна Севярынец, актывісты БХД перадалі 29 “добрых і сьветлых, у пэўнай ступені хрысьціянскіх кніжак” абласному анкалягічнаму цэнтру. (more…)

Зьмяніўся нумар прэсавае службы БХД

Ад 13 сакавіка зьмяніўся тэлефонны нумар прэсавае службы аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”. (more…)

У цемры турмы КДБ Севярынец вывучае Біблію і піша сьветлы раман

Маці сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Паўла Севярынца Тацяна Яўгенаўна Севярынец распавяла, што, мяркуючы па лістах, настрой яе сына нармалёвы, стан жа пакуль невядомы, паколькі яго даўно ніхто ня бачыў. (more…)

Лукашэнка назваў сапраўдную прычыну нерэгістрацыі БХД

У інтэрвію амэрыканскай газэце “Вашынгтон пост” Аляксандр Лукашэнка сказаў, што Беларуская хрысьціянская дэмакратыя ніколі ня будзе зарэгістраваная, паколькі хрысьціянскія дэмакраты удзельнічалі ў так званых “беспарадках” – у акцыі пратэсту ў дзень выбараў. (more…)

Працягваюцца менскія сустрэчы БХД і семінары па чацьвяргах

У чацьвер 3 сакавіка адбудзецца чарговая сустрэча менскага аркамітэту БХД. У межах гэтай сустрэчы пройдзе другі семінар БХД, на якім будзе разгледжанае прапанаванае БХД дзяржаўна-палітычнае ўладкаваньне Беларусі. Сустрэча распачнецца ў 18-30 па адрасе пр. Машэрава, 8. Шчыра запрашаем усіх сяброў і прыхільнікаў! (more…)

26-10-2010

Выбарчыя манёўры беларускай арміі: у Гародні вайскоўцы завабілі сябраў ініцыятыўнай групы Рымашэўскага

24 кастрычніка сябры ініцыятыўнай групы прэтэндэнта на прэзідэнта ад БХД Віталя Рымашэўскага знаходзіліся болей за гадзіну ў вайсковай частцы г. Гродна, якая змешчана на Фолюшы, аднак не сабралі ніводнага подпісу. Хаця папярэдне прыхільнікі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі сярод шэрагова складу часткі выказалі жаданне падпісацца за прэтэндэнта ў прэзідэнты ад БХД. (more…)

26-10-2010

Падтрымайце Віталя Рымашэўскага

На сайтах Радыё Свабода і Беларускі Партызан праводзяцца інтэрнэт галасаванні, дзе вы можаце падтрымаць прэтэндэнта ў прэзідэнты ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і аддаць свой голас за Віталя Рымашэўскага.

25-10-2010

Віталь Рымашэўскі: у новай Беларусі арт. 193.1 будзе скасаваны

24 кастрычніка, скончыўся апошні тэрмін, адведзены законам для разгляду дакументаў па рэгістрацыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, але ж да гэтага часу заснавальнікі партыі БХД не атрымалі рашэння Мінюста. Утойванне рашэння, якое паводле паведамлення крыніцы з Мінюста мае негатыўны характар, звязана з жаданнем не ўскладняць адносіны з Еўрапейскімі краінамі напярэдадні сённяшняй сустрэчы Рады міністраў замежных спраў Еўразвязу ў Брусэлі, дзе будзе разглядацца “беларускае пытанне”. (more…)

25-10-2010

За Віталя Рымашэўскага сабрана 89.300 подпісаў

На вечар 24 кастрычніка у кампаніі БХД за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Віталя Рымашэўскага сабрана 89.300 подпісаў. За нядзелю 24 кастрычніка сабраная рэкордная колькасць – 5823 подпісы. (more…)

24-10-2010

Хрысціянскія дэмакраты запатрабаваны ў кіраўніцтве дзяржавы

Пасля Звароту прэтэндэнта ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь ад БХД Віталя Рымашэўскага з нагоды Тыдня маці, які традыцыйна святкуецца ў нашай краіне з 8 па 14 кастрычніка, беларускія афіцыйныя ўстановы і асобы болей уважліва звярнулі ўвагу на праблемы жанчын і сям’і ў краіне. Пры гэтым многія з захадаў дзяржаўнай падтрымкі жанчын у Беларусі, якія прапануе прэтэндэнт у прэзідэнты ад БХД, агучваюцца афіцыйнымі асобамі. (more…)

23-10-2010

Севярынец сабрала больш за 900 подпісаў за Рымашэўскага

Кіраўнік Віцебскай абласной арганізацыі БХД Таццяна Севярынец асабіста сабрала больш за 900 подпісаў за Віталя Рымашэўскага. (more…)

23-10-2010

Ад Віталя Рымашэўскага патрабуюць дэкларацыю аб даходах за восем гадоў

Прэтэндэнт у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь ад БХД Віталь Рымашэўскі атрымаў патрабаванне з падатковай інспекцыі Фрунзенскага раёну Мінска прадставіць дэкларацыю аб падатках пачынаючы з 2003 года. (more…)

22-10-2010

Віталь Рымашэўскі: разам у абарону царквы “Новае Жыццё”

Па ініцыятыве Віталя Рымашэўскага прэтэндэнты на прэзідэнта Мікола Статкевіч, Уладзімер Някляеў, Яраслаў Раманчук, Андрэй Саннікаў, Аляксей Міхалевіч і Рыгор Кастусёў і Віталь Рымашэўскі падпісаліся пад зваротам у абарону мінскай пратэстанцкай царквы “Новае Жыццё”. (more…)

22-10-2010

За Віталя Рымашэўскага сабрана 72.400 подпісаў

На раніцу чацвера 21 кастрычніка за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Віталя Рымашэўскага сабрана 72.400 подпісаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік перадвыбарнага штаба прэтэндэнта Павал Севярынец. (more…)

21-10-2010

Віталь Рымашэўскі сустрэўся з прэзідэнтам Літвы

Віталь Рымашэўскі, прэтэндэнт на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад БХД, сустрэўся з прэзідэнтам Літвы Далі Грыбаўскайце падчас яе візіту ў Мінск. (more…)

Page 23 of 25« First...10202122232425


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org