АЛЬТЭРНАТЫВА ЁСЦЬ! Віталь Рымашэўскі

Віталь Рымашэўскі ўпэўнены, што сучаснае хрысціянства народзіць у Беларусі новы грамадскі рух – хрысціянска-дэмакратычны, які прынясе не толькі праект новага палітычнага ладу, але і праект новай палітычнай культуры. БІЯГРАФІЯ >>

Апошнія навіны

СМІ пра Віталя Рымашэўскага

Другі дзень суда над Рымашэўскім: “Рабіў усё ад мяне залежачае, каб пазбегнуць наступстваў для людзей”

thumbnail 1304667238 Другі дзень суда над Рымашэўскім: Рабіў усё ад мяне залежачае, каб пазбегнуць   наступстваў для людзейСёння на сайце БХД вядзецца онлайн рэпартаж з залі суда. (more…)

“Грані-ТБ.ru” нагадала нам аб падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску.

У час калі праводзяць так званыя суды над удзельнікамі Плошчы, “Грані-ТБ.ru” нагадала нам аб тых падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску. (more…)

Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні мітынга на Дзень Волі

Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт адмовіў у правядзеньні мітынгу ў Дзень Волі 25 сакавіка 2011 года. Пра гэта паведаміла рэгіянальны каардынатарка аргкамітэта БХД. Ірына Губская, якая выступала адным зь ініцыятараў правядзеньня акцыі. Паводле яе словаў менскія ўлады адмовілі ў правядзеньні шэсьця ад плошчы Якуба Коласа да сквэру імя Янкі Купалы, дзе паводле заявы меў адбыцца мітынг. (more…)

Суд над Дашкевічам і Лобавым перанесены на аўторак, а на Валадарцы ім няма дзе нават сядзець

Разгляд крымінальнай справы Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава ў судзе Маскоўскага раёна Менска перанесены на аўторак 22 сакавіка. Суд распачнецца а 14-ай гадзіне. Тым часам намесьніцы Дашкевіча Насьце Палажанцы, стала вядома, што ў турме на вуліцы Валадарскага ў Менску Зьміцеру не хапае ў камеры месца на падлозе, з-за патройнай перанаселенасьці няма дзе нават прысесьці. (more…)

Пашыраецца сьпіс неўязных у ЭЗ

Дэлегацыя аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” на чале з адказным сакратаром Дзянісам Садоўскім 16 сакавіка правяла сустрэчу ў міністэрстве замежных спраў Нямеччыны. Зузана Шутц, адказная ў МЗС Нямеччыны за працу зь Беларусьсю, выказала падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі. (more…)

БХД зладзіла дабрачынную акцыю ў Віцебску

У панядзелак, 14 сакавіка, сябры аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” зладзілі дабрачынную акцыю “Міласэрнасьць” у Віцебску. Як паведаміла віцебская каардынатарка БХД Тацяна Севярынец, актывісты БХД перадалі 29 “добрых і сьветлых, у пэўнай ступені хрысьціянскіх кніжак” абласному анкалягічнаму цэнтру. (more…)

Зьмяніўся нумар прэсавае службы БХД

Ад 13 сакавіка зьмяніўся тэлефонны нумар прэсавае службы аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”. (more…)

У цемры турмы КДБ Севярынец вывучае Біблію і піша сьветлы раман

Маці сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Паўла Севярынца Тацяна Яўгенаўна Севярынец распавяла, што, мяркуючы па лістах, настрой яе сына нармалёвы, стан жа пакуль невядомы, паколькі яго даўно ніхто ня бачыў. (more…)

Лукашэнка назваў сапраўдную прычыну нерэгістрацыі БХД

У інтэрвію амэрыканскай газэце “Вашынгтон пост” Аляксандр Лукашэнка сказаў, што Беларуская хрысьціянская дэмакратыя ніколі ня будзе зарэгістраваная, паколькі хрысьціянскія дэмакраты удзельнічалі ў так званых “беспарадках” – у акцыі пратэсту ў дзень выбараў. (more…)

Працягваюцца менскія сустрэчы БХД і семінары па чацьвяргах

У чацьвер 3 сакавіка адбудзецца чарговая сустрэча менскага аркамітэту БХД. У межах гэтай сустрэчы пройдзе другі семінар БХД, на якім будзе разгледжанае прапанаванае БХД дзяржаўна-палітычнае ўладкаваньне Беларусі. Сустрэча распачнецца ў 18-30 па адрасе пр. Машэрава, 8. Шчыра запрашаем усіх сяброў і прыхільнікаў! (more…)

13-04-2011

Гомельская паэтка і грамадзкая дзяячка прысьвяціла верш хрысьціянскім дэмакратам

Гомельская паэтка, аўтарка двух зборнікаў Марыя Багдановіч прысьвяціла верш лідарам “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” – Віталю Рымашэўскаму і Паўлу Севярынцу. Будучы шчырай верніцай і актыўнай грамадзкай дзяячкай, яна не належыць да аргкамітэту БХД. Для яе больш уласьцівыя левыя погляды, у 2010 годзе яна ўваходзіла ў ініцыятыўную групу прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта ад “Зялёных” Юрыя Глушакова.

Молюсь за Вас
(more…)

04-04-2011

Віталь Рымашэўскі: суд над намі пачнецца неўзабаве

Экс-кандыдат у прэзыдэнты, сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі 4 красавіка працягнуў знаёмства са сваёй справай у КДБ, вывучыўшы ўжо 14 тамоў. “Наколькі я разумею, суд над намі будзе неўзабаве”, – адзначыў ён. (more…)

30-03-2011

Рымашэўскаму зьмякчылі артыкул, тое ж чакае і Севярынца

Сустаршыню аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”, экс-кандыдату ў прэзыдэнту Беларусі Віталю Рымашэўскаму 30 сакавіка прад’явілі новае абвінавачваньне паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу (“Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”). Як паведамляецца, неўзабаве падобнае абвінавачваньне будзе прад’яўленае і другому сустаршыню БХД Паўлу Севярынцу. (more…)

20-03-2011

Сустрэча без Рымашэўскага

19 сакавіка на другую палову дня ў Гомелі была заплянаваная сустрэча экс-кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага з мясцовымі прыхільнікамі стваранай партыі “Беларуская Хрысьціянская дэмакратыя”. Аднак на сустрэчу прыехаў толькі Вадзім Кабанчук, які пасьля арышту сустаршыня Паўла Севярынца, адказвае за сувязь з рэгіёнамі. (more…)

18-03-2011

КДБ забараніў Рымашэўскаму наведаць Гомельшчыну

Камітэт дзяржбясьпекі Беларусі забараніў экс-кандыдату ў прэзыдэнты, сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Віталю Рымашэўскаму наведаць Гомельскую вобласьць. (more…)

18-03-2011

Рымашэўскі: Гэта зацішша перад бурай

19 сьнежня ўлады жорстка разагналі акцыю пратэсту супраць афіцыйных вынікаў выбараў. Сотні людзей былі асуджаныя на адміністратыўныя арышты. Амаль паўсотні чалавек зьвінаваліцілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Сьледзтва па бальшыні крымінальных справаў працягваецца. (more…)

16-03-2011

Рымашэўскі: беларуская АЭС – бомба запаволенага дзеяньня

Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі, зьвяртаючы ўвагу на падзеі на атамных электрастанцыях Японіі, адзначыў, што пляцоўка для беларускай АЭС не адпавядае неабходным нормам. (more…)

14-03-2011

Рымашэўскі: я не зьбіраюся эміграваць

Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”, экс-кандыдат у прэзыдэнты Віталь Рымашэўскі 14 сакавіка пракамэнтаваў сытуацыю з эміграцыяй зь Беларусі яшчэ аднаго былога кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча. “Я цалкам разумею ўчынак Алеся і не асуджаю яго. Безумоўна, за мяжой ён будзе ў значна большай бясьпецы”, – адзначыў сустаршыня БХД. (more…)

13-03-2011

Лідэры БХД пра сьвяткаваньне Дня Волі

Сустаршыня аргкамітэту “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” Віталь Рымашэўскі распавёў пра падрыхтоўку да акцыі 25 сакавіка. У інтэрв’ю прэс-службе БХД Рымашэўскі заявіў, што Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт можа не дазволіць правядзеньне акцыі на Дзень Волі 25 сакавіка. “У такім выпадку Менгарвыканкам сам справакуе канфлікт”, – адзначыў палітык, падкрэсьліўшы, што сьвяткаваньне Дня Волі ўсё роўна адбудзецца і будзе выключна мірным. (more…)

08-03-2011

Рымашэўскі: Ніводзін таталітарны рэжым не ў сілах знішчыць апазіцыю

У сераду, 2 сакавіка прайшоў Форум дэмакратычных сілаў Берасцейскай вобласці. Удзел ў ім узялі больш за 30 актывістаў палітычных партыяў і арганізацыяў з розных гарадоў і раёнаў вобласці. Форум наведаў і кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі. (more…)

Page 5 of 25« First...345671020...Last »


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org