АЛЬТЭРНАТЫВА ЁСЦЬ! Віталь Рымашэўскі

Віталь Рымашэўскі ўпэўнены, што сучаснае хрысціянства народзіць у Беларусі новы грамадскі рух – хрысціянска-дэмакратычны, які прынясе не толькі праект новага палітычнага ладу, але і праект новай палітычнай культуры. БІЯГРАФІЯ >>

Апошнія навіны

СМІ пра Віталя Рымашэўскага

Другі дзень суда над Рымашэўскім: “Рабіў усё ад мяне залежачае, каб пазбегнуць наступстваў для людзей”

thumbnail 1304667238 Другі дзень суда над Рымашэўскім: Рабіў усё ад мяне залежачае, каб пазбегнуць   наступстваў для людзейСёння на сайце БХД вядзецца онлайн рэпартаж з залі суда. (more…)

“Грані-ТБ.ru” нагадала нам аб падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску.

У час калі праводзяць так званыя суды над удзельнікамі Плошчы, “Грані-ТБ.ru” нагадала нам аб тых падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску. (more…)

Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні мітынга на Дзень Волі

Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт адмовіў у правядзеньні мітынгу ў Дзень Волі 25 сакавіка 2011 года. Пра гэта паведаміла рэгіянальны каардынатарка аргкамітэта БХД. Ірына Губская, якая выступала адным зь ініцыятараў правядзеньня акцыі. Паводле яе словаў менскія ўлады адмовілі ў правядзеньні шэсьця ад плошчы Якуба Коласа да сквэру імя Янкі Купалы, дзе паводле заявы меў адбыцца мітынг. (more…)

Суд над Дашкевічам і Лобавым перанесены на аўторак, а на Валадарцы ім няма дзе нават сядзець

Разгляд крымінальнай справы Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава ў судзе Маскоўскага раёна Менска перанесены на аўторак 22 сакавіка. Суд распачнецца а 14-ай гадзіне. Тым часам намесьніцы Дашкевіча Насьце Палажанцы, стала вядома, што ў турме на вуліцы Валадарскага ў Менску Зьміцеру не хапае ў камеры месца на падлозе, з-за патройнай перанаселенасьці няма дзе нават прысесьці. (more…)

Пашыраецца сьпіс неўязных у ЭЗ

Дэлегацыя аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” на чале з адказным сакратаром Дзянісам Садоўскім 16 сакавіка правяла сустрэчу ў міністэрстве замежных спраў Нямеччыны. Зузана Шутц, адказная ў МЗС Нямеччыны за працу зь Беларусьсю, выказала падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі. (more…)

БХД зладзіла дабрачынную акцыю ў Віцебску

У панядзелак, 14 сакавіка, сябры аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” зладзілі дабрачынную акцыю “Міласэрнасьць” у Віцебску. Як паведаміла віцебская каардынатарка БХД Тацяна Севярынец, актывісты БХД перадалі 29 “добрых і сьветлых, у пэўнай ступені хрысьціянскіх кніжак” абласному анкалягічнаму цэнтру. (more…)

Зьмяніўся нумар прэсавае службы БХД

Ад 13 сакавіка зьмяніўся тэлефонны нумар прэсавае службы аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”. (more…)

У цемры турмы КДБ Севярынец вывучае Біблію і піша сьветлы раман

Маці сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Паўла Севярынца Тацяна Яўгенаўна Севярынец распавяла, што, мяркуючы па лістах, настрой яе сына нармалёвы, стан жа пакуль невядомы, паколькі яго даўно ніхто ня бачыў. (more…)

Лукашэнка назваў сапраўдную прычыну нерэгістрацыі БХД

У інтэрвію амэрыканскай газэце “Вашынгтон пост” Аляксандр Лукашэнка сказаў, што Беларуская хрысьціянская дэмакратыя ніколі ня будзе зарэгістраваная, паколькі хрысьціянскія дэмакраты удзельнічалі ў так званых “беспарадках” – у акцыі пратэсту ў дзень выбараў. (more…)

Працягваюцца менскія сустрэчы БХД і семінары па чацьвяргах

У чацьвер 3 сакавіка адбудзецца чарговая сустрэча менскага аркамітэту БХД. У межах гэтай сустрэчы пройдзе другі семінар БХД, на якім будзе разгледжанае прапанаванае БХД дзяржаўна-палітычнае ўладкаваньне Беларусі. Сустрэча распачнецца ў 18-30 па адрасе пр. Машэрава, 8. Шчыра запрашаем усіх сяброў і прыхільнікаў! (more…)

22-02-2011

Суд “БХД супраць Мінюста” адкладзены, Севярынца на яго не адпусьцяць

Сёньня адбылося першае паседжаньне Вярхоўнага Суда РБ па скарзе прадстаўнікоў БХД на рашэньне Міністэрства юстыцыі аб трэцяй адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”. Паседжаньне працягвалася каля 3 гадзінаў з паўгадзінным перапынкам, і ў выніку было перанесенае на пятніцу 25 лютага на 10 гадзінаў раніцы. (more…)

22-02-2011

Сёньня распачнецца паседжаньне Вярхоўнага суда па скарзе БХД на Мінюст

У аўторак, 22 лютага а 10-й гадзіне распачнецца паседжаньне Вярхоўнага Суда РБ па скарзе прадстаўнікоў Нацыянальнай Рады БХД на рашэньне аб чарговай адмове Міністэрства юстыцыі ў дзяржаўнай рэгістрацыі партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”. Суд адбудзецца па адрасе г. Менск, вул. Леніна, 28. Запрашаем усіх неабыякавых людзей прыйсьці падтрымаць БХД. (more…)

18-02-2011

Рымашэўскі: дэмакратычныя сілы здольныя да сумесных дзеянняў

Арганізатары вулічнай акцыі 25 сакавіка маюць намер правесці перамовы з уладамі, у тым ліку з праваахоўнымі органамі, для забеспячэння парадку яе правядзення. Пра гэта заявіў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” (БХД) Віталь Рымашэўскі 17 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску. (more…)

16-02-2011

Таісія Кабанчук: “Начальнік на Акрэсьціна пагражаў Вадзіму крымінальнай справай”

Маці арыштаванага Вадзіма Кабанчука, магілёўская абласная каардынатарка БХД Таісія Карпаўна Кабанчук дабілася сустрэчы з начальнікам цэнтра ізаляцыі на Акрэсьціна Сяргеем Карповічам. У размове зь ёй Карповіч заявіў, што гэты адміністрацыйны прысуд Вадзіму не канчатковы, і пры далейшым разьбіральніцтве супраць яго можа быць распачатая крымінальная справа. (more…)

16-02-2011

Сьвяткаваньне Дня Волі будзе супольным. Каментар Віталя Рымашэўскага

Сёньня адбыўся чарговы аркамітэт па сьвяткаваньні 25 сакавіка. Як вядома, раней у Менгарвыканкам было пададзена 2 заяўкі на альтэрнатыўныя мерапрыемствы да Дня Волі: ад аркамітэту і асобна ад Маладога Фронту. Але сёньня бакі прыйшлі да пагадненьня. Быў прыняты кампрамісны варыянт збору ўдзельнікаў на плошчы Якуба Коласа. У Менгарвыканкам будзе перапададзеная агульная заяўка. (more…)

16-02-2011

Вадзім Кабанчук асуджаны на 10 сутак, як мяркуецца, за Плошчу

Затрыманага ў нядзелю на літоўскай мяжы сябра БХД і ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага Вадзіма Кабанчука асудзілі сёньня ў судзе Маскоўскага раёна Менска на 10 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 снежня 2010 года на Плошчы Незалежнасьці ў Менску. (more…)

15-02-2011

Акцыі ў Дзень Любові: БХД любіць палітвязьняў, ненароджаных дзеткаў ды Беларусь

Сябры БХД у Менску 14 лютага правялі некалькі акцыяў, прысьвечаных Дню Любові ды тым, каму нашая любоў і неабыякавасць зараз найбольш неабходная. (more…)

15-02-2011

Адкрыты зварот БХД: “Стань сьведкам” (тэкст зварота)

На сённяшняй прэс-канферэнцыі аркамітэта БХД быў агучаны адкрыты зварот да грамадзянаў Рэспублікі Беларусь з заклікам да салідарнасці і абвяшчэннем кампаніі “Стань сведкам”. (more…)

14-02-2011

Рымашэўскі: “Перад Лукашэнкам мне каяцца няма ў чым”

На сайце Радыё “Свабода” адбылася онлайн-канфэрэнцыя з сустрашынём БХД, былым кандыдатам у прэзыдэнты Віталём Рымашэўскім. Яму была зададзеная рэкордная колькасьць пытаньняў, каля 150. Прачытаць зададзеныя Рымашэўскаму пытаньні і ягоныя адказы можна ТУТ. Пазьней ўсе пытаньні і адказы вы зможаце прачытаць на нашым сайце. (more…)

14-02-2011

Затрыманага на літоўскай мяжы Вадзіма Кабанчука завезьлі на Акрэсьціна. Заўтра суд

У нядзелю ўвечары пры вяртаньні ў Беларусь на памежным пераходзе Каменны лог на мяжы зь Літвой быў затрыманы сябра БХД і ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага, былы палітвязень Вадзім Кабанчук. Ноч і першую палову дня панядзелка Кабанчук правёў у Ашмянскім РАУСе, у 2 гадзіны дня нейкія супрацоўнікі вывезьлі яго адтуль быццам бы ў суд, але ў Ашмянскі суд Кабанчука не прывезьлі. Як атрымалася высьветліць, яго завезьлі ў Менск у ЦІП на Акрэсьціна і заўтра будуць судзіць у Маскоўскім судзе Менска. (more…)

Page 7 of 25« First...567891020...Last »


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org