АЛЬТЭРНАТЫВА ЁСЦЬ! Віталь Рымашэўскі

Віталь Рымашэўскі ўпэўнены, што сучаснае хрысціянства народзіць у Беларусі новы грамадскі рух – хрысціянска-дэмакратычны, які прынясе не толькі праект новага палітычнага ладу, але і праект новай палітычнай культуры. БІЯГРАФІЯ >>

Апошнія навіны

СМІ пра Віталя Рымашэўскага

Другі дзень суда над Рымашэўскім: “Рабіў усё ад мяне залежачае, каб пазбегнуць наступстваў для людзей”

thumbnail 1304667238 Другі дзень суда над Рымашэўскім: Рабіў усё ад мяне залежачае, каб пазбегнуць   наступстваў для людзейСёння на сайце БХД вядзецца онлайн рэпартаж з залі суда. (more…)

“Грані-ТБ.ru” нагадала нам аб падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску.

У час калі праводзяць так званыя суды над удзельнікамі Плошчы, “Грані-ТБ.ru” нагадала нам аб тых падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску. (more…)

Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні мітынга на Дзень Волі

Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт адмовіў у правядзеньні мітынгу ў Дзень Волі 25 сакавіка 2011 года. Пра гэта паведаміла рэгіянальны каардынатарка аргкамітэта БХД. Ірына Губская, якая выступала адным зь ініцыятараў правядзеньня акцыі. Паводле яе словаў менскія ўлады адмовілі ў правядзеньні шэсьця ад плошчы Якуба Коласа да сквэру імя Янкі Купалы, дзе паводле заявы меў адбыцца мітынг. (more…)

Суд над Дашкевічам і Лобавым перанесены на аўторак, а на Валадарцы ім няма дзе нават сядзець

Разгляд крымінальнай справы Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава ў судзе Маскоўскага раёна Менска перанесены на аўторак 22 сакавіка. Суд распачнецца а 14-ай гадзіне. Тым часам намесьніцы Дашкевіча Насьце Палажанцы, стала вядома, што ў турме на вуліцы Валадарскага ў Менску Зьміцеру не хапае ў камеры месца на падлозе, з-за патройнай перанаселенасьці няма дзе нават прысесьці. (more…)

Пашыраецца сьпіс неўязных у ЭЗ

Дэлегацыя аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” на чале з адказным сакратаром Дзянісам Садоўскім 16 сакавіка правяла сустрэчу ў міністэрстве замежных спраў Нямеччыны. Зузана Шутц, адказная ў МЗС Нямеччыны за працу зь Беларусьсю, выказала падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі. (more…)

БХД зладзіла дабрачынную акцыю ў Віцебску

У панядзелак, 14 сакавіка, сябры аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” зладзілі дабрачынную акцыю “Міласэрнасьць” у Віцебску. Як паведаміла віцебская каардынатарка БХД Тацяна Севярынец, актывісты БХД перадалі 29 “добрых і сьветлых, у пэўнай ступені хрысьціянскіх кніжак” абласному анкалягічнаму цэнтру. (more…)

Зьмяніўся нумар прэсавае службы БХД

Ад 13 сакавіка зьмяніўся тэлефонны нумар прэсавае службы аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”. (more…)

У цемры турмы КДБ Севярынец вывучае Біблію і піша сьветлы раман

Маці сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Паўла Севярынца Тацяна Яўгенаўна Севярынец распавяла, што, мяркуючы па лістах, настрой яе сына нармалёвы, стан жа пакуль невядомы, паколькі яго даўно ніхто ня бачыў. (more…)

Лукашэнка назваў сапраўдную прычыну нерэгістрацыі БХД

У інтэрвію амэрыканскай газэце “Вашынгтон пост” Аляксандр Лукашэнка сказаў, што Беларуская хрысьціянская дэмакратыя ніколі ня будзе зарэгістраваная, паколькі хрысьціянскія дэмакраты удзельнічалі ў так званых “беспарадках” – у акцыі пратэсту ў дзень выбараў. (more…)

Працягваюцца менскія сустрэчы БХД і семінары па чацьвяргах

У чацьвер 3 сакавіка адбудзецца чарговая сустрэча менскага аркамітэту БХД. У межах гэтай сустрэчы пройдзе другі семінар БХД, на якім будзе разгледжанае прапанаванае БХД дзяржаўна-палітычнае ўладкаваньне Беларусі. Сустрэча распачнецца ў 18-30 па адрасе пр. Машэрава, 8. Шчыра запрашаем усіх сяброў і прыхільнікаў! (more…)

14-02-2011

Відэа з плошчы з заклікамі кандыдатаў да кіраўніцтва міліцыі

Прапануем вярнуцца да падзеяў Плошчы-2010 і паглядзець аматарскае відэа, зробленае 19 снежня на Плошчы Незалежнасці ў Менску. У ім сярод іншага знятыя выступы экс-кандыдатаў у прэзідэнты, сустаршыні БХД Віталя Рымашэўскага і Андрэя Саннікава, дзе яны заклікаюць кіраўніцтва міліцыі не ўжываць гвалту да мірных грамадзянаў, што сабраліся выказаць негвалтоўны пратэст супраць фальсіфікацыі выбараў. (more…)

11-02-2011

Раскол у БНФ. Каментар Віталя Рымашэўскага

Больш за 80 чальцоў менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ падпісалі заяву аб нязгодзе з палітыкай кіраўніцтва і выхадзе з партыі. Сярод падпісантаў – былы старшыня партыі Лявон Баршчэўскі, прафэсар Юры Хадыка, мастак Алесь Марачкін, гісторык культуры Вацлаў Арэшка і іншыя вядомыя партыйцы. Да іх далучыліся актывісты з рэгіёнаў. Агулам аб выхадзе з БНФ заявілі ўжо каля сотні сябраў партыі. (more…)

09-02-2011

БХД увойдзе ў аргкамітэт па святкаванні Дня Волі

У сядзібе БНФ у Менску 9 лютага адбылося пашыранае пасяджэньне аргкамітэту па адзначэньні Дня Волі 25 сакавіка. Сустрашыня БХД Віталь Рымашэўскі ўдзельнічаў у папярэднім абмеркаваньні фармату акцыі, якое адбылося ўвечары 8 лютага. Арганізатары Дня Волі заяўляюць, што асноўным лёзунгам акцыі стане патрабаваньне да ўладаў вызваліць палітвязьняў і спыніць перасьлед палітычных апанэнтаў.
(more…)

07-02-2011

Заява БХД з нагоды падзеяў у Эгіпце: “Не павінен паўтарыцца Іракскі сцэнар”

“Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” выказвае салідарнасьць і падтрымку эгіпецкаму народу, які нягледзячы на тэрор з боку дзяржавы паўстаў супраць прэзыдэнта Хосьні Мубарака й створанага ім рэжыму ды цягам двух тыдняў вядзе змаганьне за свае правы. (more…)

06-02-2011

Да Зьмітра Дашкевіча не пускаюць лекара

Адміністрацыя Жодзінскай турмы №8 адмаўляе Зьмітру Дашкевічу ў атрыманьні медычнай дапамогі. (more…)

05-02-2011

Дэпутата асіповіцкага райсавета дапыталі ў КДБ

Сёння, 5 лютага дэпутата Асіповіцкага райсавета, сябра БХД і давераную асобу кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага Аляксея Цюлькова дапытвалі ў мясцовым КДБ. (more…)

05-02-2011

“Міжнародная Амністыя” лістуе родным Насты Палажанкі

Чальцы самай уплывовай эўрапейскай праваабарончай арганізацыі “Міжнародная Амністыя” даслалі паштоўкі на 4-х мовах Уладзіміру Палажанку, бацьку Насты Палажанкі. (more…)

04-02-2011

Раней — у КДБ, цяпер — у МУС

Гомельскага актывіста стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Яўгена Якавенку апыталі сёньня ва ўправе ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкаму. (more…)

04-02-2011

Дзяніса Дашкевіча дапыталі ў КДБ

Актывіста БХД з Рагачова Дзяніса Дашкевіча дапыталі ў мясцовай управе КДБ. Гэта ўжо другі допыт за месяц. Гаворка ішла аб справе, узбуджанай па факце нібыта масавых беспарадкаў у Менску. (more…)

04-02-2011

Ад Паўла Севярынца прыйшоў другі ліст

Гэты ліст пазначаны нумарам 8. Першыліст, які атрымалі бацькі, быў пад нумарам 5.  Бацькі Паўла з гэтага робяць высновы, што не ўсе лісты даходзяць. (more…)

Page 8 of 25« First...67891020...Last »


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org