АЛЬТЭРНАТЫВА ЁСЦЬ! Віталь Рымашэўскі

Віталь Рымашэўскі ўпэўнены, што сучаснае хрысціянства народзіць у Беларусі новы грамадскі рух – хрысціянска-дэмакратычны, які прынясе не толькі праект новага палітычнага ладу, але і праект новай палітычнай культуры. БІЯГРАФІЯ >>

Апошнія навіны

СМІ пра Віталя Рымашэўскага

Другі дзень суда над Рымашэўскім: “Рабіў усё ад мяне залежачае, каб пазбегнуць наступстваў для людзей”

thumbnail 1304667238 Другі дзень суда над Рымашэўскім: Рабіў усё ад мяне залежачае, каб пазбегнуць   наступстваў для людзейСёння на сайце БХД вядзецца онлайн рэпартаж з залі суда. (more…)

“Грані-ТБ.ru” нагадала нам аб падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску.

У час калі праводзяць так званыя суды над удзельнікамі Плошчы, “Грані-ТБ.ru” нагадала нам аб тых падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску. (more…)

Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні мітынга на Дзень Волі

Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт адмовіў у правядзеньні мітынгу ў Дзень Волі 25 сакавіка 2011 года. Пра гэта паведаміла рэгіянальны каардынатарка аргкамітэта БХД. Ірына Губская, якая выступала адным зь ініцыятараў правядзеньня акцыі. Паводле яе словаў менскія ўлады адмовілі ў правядзеньні шэсьця ад плошчы Якуба Коласа да сквэру імя Янкі Купалы, дзе паводле заявы меў адбыцца мітынг. (more…)

Суд над Дашкевічам і Лобавым перанесены на аўторак, а на Валадарцы ім няма дзе нават сядзець

Разгляд крымінальнай справы Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава ў судзе Маскоўскага раёна Менска перанесены на аўторак 22 сакавіка. Суд распачнецца а 14-ай гадзіне. Тым часам намесьніцы Дашкевіча Насьце Палажанцы, стала вядома, што ў турме на вуліцы Валадарскага ў Менску Зьміцеру не хапае ў камеры месца на падлозе, з-за патройнай перанаселенасьці няма дзе нават прысесьці. (more…)

Пашыраецца сьпіс неўязных у ЭЗ

Дэлегацыя аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” на чале з адказным сакратаром Дзянісам Садоўскім 16 сакавіка правяла сустрэчу ў міністэрстве замежных спраў Нямеччыны. Зузана Шутц, адказная ў МЗС Нямеччыны за працу зь Беларусьсю, выказала падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі. (more…)

БХД зладзіла дабрачынную акцыю ў Віцебску

У панядзелак, 14 сакавіка, сябры аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” зладзілі дабрачынную акцыю “Міласэрнасьць” у Віцебску. Як паведаміла віцебская каардынатарка БХД Тацяна Севярынец, актывісты БХД перадалі 29 “добрых і сьветлых, у пэўнай ступені хрысьціянскіх кніжак” абласному анкалягічнаму цэнтру. (more…)

Зьмяніўся нумар прэсавае службы БХД

Ад 13 сакавіка зьмяніўся тэлефонны нумар прэсавае службы аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”. (more…)

У цемры турмы КДБ Севярынец вывучае Біблію і піша сьветлы раман

Маці сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Паўла Севярынца Тацяна Яўгенаўна Севярынец распавяла, што, мяркуючы па лістах, настрой яе сына нармалёвы, стан жа пакуль невядомы, паколькі яго даўно ніхто ня бачыў. (more…)

Лукашэнка назваў сапраўдную прычыну нерэгістрацыі БХД

У інтэрвію амэрыканскай газэце “Вашынгтон пост” Аляксандр Лукашэнка сказаў, што Беларуская хрысьціянская дэмакратыя ніколі ня будзе зарэгістраваная, паколькі хрысьціянскія дэмакраты удзельнічалі ў так званых “беспарадках” – у акцыі пратэсту ў дзень выбараў. (more…)

Працягваюцца менскія сустрэчы БХД і семінары па чацьвяргах

У чацьвер 3 сакавіка адбудзецца чарговая сустрэча менскага аркамітэту БХД. У межах гэтай сустрэчы пройдзе другі семінар БХД, на якім будзе разгледжанае прапанаванае БХД дзяржаўна-палітычнае ўладкаваньне Беларусі. Сустрэча распачнецца ў 18-30 па адрасе пр. Машэрава, 8. Шчыра запрашаем усіх сяброў і прыхільнікаў! (more…)

04-02-2011

Алесю Кіркевічу прад’яўлена абвінавачаньне

Сябру БХД, намесьніку старшыні зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі “Малады фронт” Алесю Кіркевічу з Горадні, які цяпер знаходзіцца ў турме КДБ, прад’явілі абвінавачаньне паводле ч.2 арт.293 Крымінальнага кодэксу — актыўны ўдзел у масавых беспарадках. (more…)

04-02-2011

Давераных асобаў Рымашэўскага шукае міліцыя, каб выклікаць на допыт

Сябраў БХД, давераных асобаў Віталя Рымашэўскага Ірыну Логвін і Любоў Каменеву шукаюць прадстаўнікі сілавых структураў, каб уручыць позвы на допыт ў Фрунзенскі РАУС г. Менска. 2 лютага ўвечары яны шукалі дзяўчатаў на працы, а на наступны дзень тэлефанавалі і прыходзілі дахаты. (more…)

04-02-2011

Малітоўная акцыя ля Чырвонага касцёла з удзелам Рымашэўскага

У чацвер 3 лютага ў штодзённай малітоўнай акцыі салідарнасці з палітвязнямі ля Чырвонага касцёла прыняў удзел сустаршыня БХД, былы кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі, а таксама маці зняволенага лідэра БХД Паўла Севярынца Таццяна Яўгенаўна. (more…)

04-02-2011

БХД шукае кватэру для сустрэчаў у Менску

Аркамітэт Беларускай хрысціянскай дэмакратыі шукае 2-пакаёвую кватэру ў Менску на ўмовах арэнды для сустрэчаў сябраў аркамітэту. (more…)

03-02-2011

Міжнародная «Салідарнасць з Беларуссю»: 87 мільёнаў еўра грамадзянскай супольнасці і беларускай культуры

2 лютага ў Варшаве прайшла міжнародная донарская канфэрэнцыя «Салідарныя з Беларуссю», прадстаўнічы ўзровень якой можна смела назваць унікальным (more…)

02-02-2011

Акцыя падтрымкі Паўла Севярынца ў Мінску

Мінскія актывісты БХД праводзяць акцыю ў падтрымку лідэра БХД, палітвязня Паўла Севярынца, які ўжо на працягу 44 дзён знаходзіцца ў СІЧУ КДБ. (more…)

06-01-2011

Зварот Віталя Рымашэўскага на Раство Хрыстовае

Зварот экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, сустаршыні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталя Рымашэўскага з нагоды сьвята Нараджэння Госпада Ісуса Хрыста. (more…)

06-01-2011

Віталь Рымашэўскі: “Усім сваім зламыснікам я кажу – не радуйцеся, а паплечнікам – не турбуйцеся, мая пазіцыя засталася нязменнай”

Віталь Рымашэўскі, які быў вызвалены пад падпіску ад нявыездзе, пад ціскам КДБ быў вымушаны адмяніць сваю сённяшнюю прэс-канферэнцыю. Прэс-службе БХД удалося пагутарыць з экс-кандыдатам у прэзідэнты. (more…)

29-12-2010

Сустракайце нашых сяброў

29 снежня заканчваецца 10-дзённы арышт у амаль 300 арыштаваных. Пасля 29 сьнежня застануцца адбываць пакараньне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту на 15 сутак яшчэ каля 200 затрыманых у Мінску. Амаль палова затрыманых удзельнікаў Плошчы сёння павінны выйсці на волю. (more…)

29-12-2010

Ператрусы на кватэрах Севярынца ў Віцебску і Рымашэўскага у Мiнску

Ператрус кватэры Паўла Севярынцаў у Віцебску праводзілі маёр КДБ Дзмітры Бохан, падпалкоўнікі Ігар Андрон, Дзмітры Навумаў. Доўжыўся ён з 12.30 да 14.30. А ўвечары адбыўся ператрус у кватэры Віталя Рымашэўскага ў Мінску. (more…)

Page 9 of 25« First...789101120...Last »


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org